Кансорцыум БНР100 узнік у 2018 годзе пры падрыхтоўцы масавых святкаванняў 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі і аб’ядноўвае актывістаў, блогераў, прадпрымальнікаў, грамадскія ініцыятывы і арганізацыі на аснове супольных каштоўнасцяў: незалежная Беларусь, свабода і дэмакратыя, павага да нацыянальных сімвалаў, традыцый, культуры, гісторыі і беларускай мовы.
Спрыянне незалежнасці краіны, адзінству беларускай нацыі і ўстойлівасці грамадства шляхам правядзення:
Кансорцыум БНР100 вясною 2020 года распачаў грамадскую кампанію «Годна».
Падрабязная інфармацыя на hodna.by.
Сучасную беларускую нацыю ствараюць ня проста беларусы, а годныя беларусы, дынамічныя людзі, якія адчуваюць выклікі сучаснага свету, валодаюць сучаснымі сродкамі камунікацыі, глядзяць у будучыню і пры гэтым стаяць на грунце беларускіх каштоўнасцяў, здольныя аб’яднаць вакол іх усё беларускае грамадства.
Грамадская кампанія «Годна» прысвечана стварэнню і прасоўванню сучаснай нацыянальнай ідэі Беларусі. Мы імкнемся ўмацоўваць беларускую ідэнтычнасць на глебе агульных і стваральных каштоўнасцяў.
Дзеля пабудовы годнай будучыні наша каманда распрацоўвае, падтрымлівае і запускае ідэйныя праекты ў новых фарматах.
Песня Змітра Вайцюшкевіча «25 сакавіка» на словы Уладзіміра Някляева. Прэзентавана 25 сакавіка 2020 года да 102-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Падрабязней тут.
Усе ролікі на ютуб-канале «Годна».
25 сакавіка Каманда БНР100 арганізавала адзначэнне 102-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі ў фармаце анлайн-свята «Годны Дзень Волі» з удзелам вядомых беларускіх дзеячаў культуры, грамадскіх актывістаў і музычных гуртоў.
Падрабязней тут.
22 лютага ў мінскім культурным хабе «ОК16» Кансорцыум БНР100 сабраў разам 50 беларускіх кампаній, арганізацый, ініцыятыў і творчых калектываў, каб годна правесці маштабнае і ўнікальнае свята «Мова Фэст», прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы.
Сайт свята: movafest.by.
Каманда Кансорцыума БНР100 займалася зборам сродкай на арганізацыю беларускай праграмы ў рамках мерапрыемстваў па перапахаванню паўстанцаў, якое адбылося 22 лістапада 2019 года ў Вільні, а таксама інфармацыйнай кампаніяй па папулярызацыі беларускага героя Кастуся Каліноўскага.
Мы займаліся зборам сродкаў, арганізацыяй і правядзеннем святкавання Дня Волі ў 2019 годзе ў Гродне разам з мясцовым аргкамітэтам, у які ўваходзілі прадстаўнікі розных грамадскіх і палітычных арганізацый горада.
Падрабязней тут.
Пасля зносу крыжоў у Курапатах 4 красавіка 2019 года нашая супольнасць прыняла ўдзел у аператыўнай арганізацыі вечаровай акцыі супраць знішчэння народнага мемарыялу.
Падрабязней тут.
Мы займаліся арганізацыяй дэцэнтралізаванага святкавання Дня Волі ў 2019 годзе і інфармацыйнай кампаніяй па прасоўванню гэтай ідэі.
Сайт ініцыятывы: bnr.by.
Новая супольнасць актывістаў, блогераў, прадпрымальнікаў, грамадскіх ініцыятыў і арганізацый узнікла ў 2018 годзе ў часе падрыхтоўкі да святкавання 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Як выглядала праграма святкавання ў розных кутках Беларусі і свету глядзіце тут.
Фіналам адзначэння 100 гадоў абвяшчэння незалежнасці БНР стала «Свята Незалежнасці», якое адбылося 25 сакавіка 2018 года ля Опернага тэатру ў Мінску. Яго мы ладзілі сумесна з грамадскімі, палітычнымі і камерцыйнымі арганізацыямі Беларусі, займаліся зборам сродкаў праз краўдфандынгавыя платформы.
Падрабязней тут.
Наша супольнасць выступіла партнёрам кампаніі «Наш дзень» і далучыўся да арганізацыі летняга вялікага фэсту ў Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам з удзелам лепшых беларускіх музычных калектываў.
Падрабязней тут.
Кансорцыум БНР100 узнік у 2018 годзе пры падрыхтоўцы масавых святкаванняў 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі і аб’ядноўвае актывістаў, блогераў, прадпрымальнікаў, грамадскія ініцыятывы і арганізацыі на аснове супольных каштоўнасцяў: незалежная Беларусь, свабода і дэмакратыя, павага да нацыянальных сімвалаў, традыцый, культуры, гісторыі і беларускай мовы.
e-mail: info@bnr100.org